зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000349

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Вайсковыя могілкі в. Мехавое знаходзяцца каля скрыжавання вуліц Савецкая і Рудыка ў межах  металічнай агароджы. Тут пахаваны 838 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні Гарадоцкага раёна ў кастрычніку-снежні 1943 г.

У 1953 г. на месцы пахаванняў быў усталяваны абеліск з цэглы і цэменту і былі перапахаваны воіны з салдацкіх магіл навакольных вёсак. 

У 1959 г. на вайсковых могілках быў усталяваны абеліск з бетону вышынёй 4,5 м (5 м). У 1983 г. былі усталяваны металічныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі пахаваных воінаў. У 1989 г. была праведзена рэканструкцыя вайсковых могілак.

У лістападзе 2019 г. на вайсковых могілках у вёсцы Мехавое з ушанаваннямі адбылося перапахаванне  астанкаў 14 салдат, якія загінулі пры вызваленні вёскі Курыленкі і чыгуначнай станцыі Бычыха. Прозвішчы салдат не ўстаноўлены.

Старонка