зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000351

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могілкі в. Новы Болецк знаходзяцца па вуліцы Шасэйная, злева ад дарогі Гарадок - Мяжа, у межах металічнай агароджы. Цэнтральнае месца на вайсковых могілках займае стэла вышынёй 4 м у выглядзе бетоннай пяціканцовай зоркі з полымі прамянямі. 

На вайсковых могілках пахавана 559 савецкіх воінаў, у тым ліку 1 партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 - 1943 гг. Сярод пахаваных - воіны 11-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі ў снежні 1943 г. падчас Гарадоцкай наступальнай аперацыі.

У 1953 г. на могілкі былі перапахаваны воіны з салдацкіх магіл вёсак Багамолава, Валненкі, Заазер’е, Зубакі, Зуі, Новая Лапушніца, Новы Болецк, Пузаткі, Хамякова, Яроненкі.

У 1956 г. у цэнтры могілак быў пастаўлены абеліск з цэглы і бетону вышынёй 2 м, на вяршыні якога на  металічным шпілі мацавалася металічная пяціканцовая зорка. У 1965 г. на могілках была ўстаноўлена  скульптура укленчанага воіна з бетону.

У 1985 - 1986 гг. адбывалася рэканструкцыя вайсковых могілак.

Старонка