Шыфр
213Д000353
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 г.
Вайсковыя могілкі в. Новыя Вайханы знаходзяцца па вул. Цэнтральная ў межах металічнай агароджы. На вайсковых могілках пахавана 3041 воін, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна aд нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памерлі ад ран у 87-ым медыка-санітарным батальёне ў 1943 - 1944 гг. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Малышаў Барыс Георгіевіч, воіны 117-й стралковай бывізіі, 85-й цяжкай гаўбічнай артбрыгабы, 169-га і 448-га стралковых палкоў, 3 партызаны.
У 1952 г. на месцы пахавання знаходзіўся абеліск Героя Савецкага Саюза Б. Г. Малышаву вышынёй 3,5 м, злева i справа ад абеліска - металічныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі пахаваных воінаў. На могілках на той час было пахавана 2600 чалавек.
У 1953 г. на вайсковыя могілкі вёскі Новыя Вайханы былі перапахаваны воіны з салдацкіх магіл вёсак Азёркі, Астраўляны, Бегуны, Бадзялы, Бярозаўка, Забумер’е, Заходы, Казінова, Канчаны, Макарова, Макары, Міснікі, Новыя Вайханы, Піцеры, Пусткі, Сінябрухі, Скрыпкі, Смалькі, Старыя Вайханы, Сухарукава, Чаромха, Цемнікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён