Шыфр
213Д000354
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Вайсковыя могілкі в. Пруднікі знаходзяцца за 150 м ад вёскі, на беразе ракі Чарніца, у межах агароджы з металічных ланцугоў на металічных слупках. На вайсковых могілках пахавана 1582 воіны Чырвонай Арміі, загінуўшыя ў 1943 – 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні раёна.
У 1953 г. на могілках быў пастаўлены абеліск з бетону вышынёй 2,95 м. Акрамя таго, у тым жа 1953 г. на могілкі былі перапахаваны воіны з салдацкіх магіл вёсак Александрова, Баравыя, Баталі, Белахвостава, Валадарка, В. Лосвіда, Гвазды, Залучча, Кайкі, Мялюзіна, Марыямпаль, Новая, Сілкі, Слабада, Хартова.
У 1985 г. могілкі рэканструяваны: у цэнтры на пастаменце барэльеф з выявай воіна, па баках - надмагільныяыя пліты з прозвішчамі пахаваных.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён