Шыфр
213Д000358
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Вайсковыя могілкі аг. Селішча знаходзяцца па вул. Цэнтральная ў межах агароджы. Тут пахавана 779 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1943 - 1944 гг. у баях супраць немецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні Даўгапольскага сельсавета і вёскі Селішча падчас Невельскай наступальнай аперацыі войскамі Калінінскага фронту з 6 па 10 кастрычніка 1943 г. і Гарадоцкай наступальнай аперацыі войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту з 13 па 31 снежня 1943 г.
У 1953 г. на могілкі былі перапахаваны воіны з салдацкіх магіл вёсак Крутое, Талкачова, Мыльнішча, Баршчаватка, Баюры, Гараны, Міхалчанкі, Пушча, Селішча, Сіманяты, Стрэлатаўка, Тамашы, Туенкі, Кісялі, Аўдзеенкі, Янова, Шыкені.
У 1959 г. на могілках пастаўлены помнік - абеліск з бетону вышынёй 3 м. Ад абеліска справа і злева паўкругам размешчаны 9 бетонных надмагілляў, на якіх змешчаны металічныя пласціны з прозвішчамі пахаваных воінаў.
У верасні 1986 г. была праведзена рэканструкцыя могілак: замест абеліска ўстаноўлена скульптура воіна з жалезабетону і бетонная стэла з выявай ордэна Айчыннай вайны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён