зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могілкі

Вайсковыя могілкі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000844

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г.п. Шуміліна, у парку Кароткіна

Датаванне

1941 г. - 1944 г.

Апісанне

Вайсковыя могілкі ўяўляюць сабой мемарыял у выглядзе прасторавай архітэктурнай кампазіцыі, якая ў праекцыі мае форму чатырохвугольніка. У цэнтральнай частцы размешчаны манумент у выглядзе трох вертыкальных прамавугольных стэл. На стэлах выкананы барэльефы. Злева - барэльефныя выявы твараў воінаў Чырвонай арміі: лётчыка, танкіста, пехацінца, справа - партызанаў і падполыпчыкаў, выкананы з бронзы; у цэнтры выява з алюмінія прыспушчаных сцягоў і пяціканцовай зоркі. Стэлы ўстаноўлены на гарызантальнай пліце, утвараючы верхні ярус манумента. На ніжнім ярусе - гарызантальная пліта, перад якой  усталяваны Вечны Агонь.  Перад манументам, у цэнтры, размешчана мемарыяльная пліта Герою Савецкага Саюза Талмачову А.Е., радавому, які загінуў за вызваленне Шумілінскага раёна 24.06.1944 г. Мемарыяльныя пліты з імёнамі загінуўшых абаронцаў Айчыны таксама размешчаны па периметры могілак. Пры ўваходзе на мемарыял, па ўсёй шырыні, таксама размешчаны мемарыяльныя пліты  з прозвішчамі і імёнамі, пасадамі і гадамі жыцця ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вядомых кіраўнікоў, якія ўнеслі важкі ўклад ў развіццё раёна, і былі пахаваны ў пасляваенны перыяд. Тэрыторыя вайсковых могілак абнесена невысокая металічнай агароджай, па перыметры высаджаны туі. Асноўная частка тэрыторыі выкладзеная тратуарнай пліткай.

Старонка