зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могілкі з мемарыяльным комплексам

Апісанне

Вайсковыя могілкі з мемарыяльным комплексам размешчаны за 0,1 км на поўнач ад вёскі Тропіна, злева ад дарогі на Сіроціна. Тут пахаваны каля 2 тысяч  воінаў 179-й,    306-й, 357-й стралковых, 90-й знішчальнай авіяцыйнай і іншых дывізій,   10-й гвардзейскай танкавай і 31-й мінамётнай брыгад, 376-га і 480-га гаўбічных артылерыйскіх палкоў 43-й арміі, якія загінулі ў час  вызвалення Шумілінскага раёна ў 1943-1944 гг. Сярод пахаваных - Героі Савецкага Саюза Ф.Т.  Афанасьеў, П.М. Герасіменка, М.Н. Хаменкоў, А. Якубаў. 

У 1974 г.  на могілках узведзены  мемарыяльны комплекс (архітэктар В.В. Ягадніцкі). Помнік размешчаны на невысокім пагорку і злучаны бетоннай лесвіцай з дарогай, што праходзіць побач.  Пабудаваны з бетону. Уяўляе сабой архітэктурна-скульптурную кампазіцыю ў стылі сацрэалізму: стэла, якая нагадвае сваёй канфігурацыяй разгорнуты сцяг з зоркай у цэнтры, і масіўны надмагільны блок, што прымыкае да яе. На фасаднай грані блока рэльефная выява суровых твараў савецкіх  воінаў, на бакавой - словы: “Нам дорого каждое имя, бессмертен твой подвиг, солдат 1941-1945”.  На схіле пагорка - пліты з імёнамі воінаў, якія загінулі пры прарыве абароны гітлераўцаў. Вышыня стэлы -     7 м, надмагілля - 2,5 м.