зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могілкі

Шыфр

213Д000096

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Цітова

Датаванне

1944 г. - 1945 г.

Стыль

Сацыялістычны рэалізм

Апісанне

Гісторыка-культурная каштоўнасць “Вайсковыя могілкі” па вул. Цітова складаецца з тэрыторыі вайсковых могілак і мемарыяльнай сцяны. Усталяванне надмагільных помнікаў і трыбуны адбылося ў першай палове 1950-х гадоў. У 1976 г. па праекту архітэктра Чарняўскага адбылася буйная рэканструкцыя могілак. Былі ўсталяваны новыя надмагільныя помнікі, злучаныя паміж сабой поясам i мемарыяльная сцяна (трыбуна), якія і захаваліся да нашага часу.

 На могілках і пазней былі перапахаванні воінаў і ахвяр вайны, якіх знайшлі на тэррыторыі горада. У 2005 г. адбылося перапахаванне 4 ахвяр канцлагера 5-ы полк, у 2006 г. - 11 ахвяр,  у 2010 г. - 84 ахвяр, у 2011 г. - 17 ахвяр.

5 студзеня 2014 г. перапахавалі рэшткі 23 воінаў Чырвонай Арміі, якіх знайшлі ў ходзе правядзення пошукавых работ каля Бешанковічскай шашы (на скрыжаванні з р. Дабрэйка) і ў раёне футравага камбінату.  Перапахавалі ў двух трунах у агульнай магіле ў дальнім левым вуглу могілак.  У першым труне - рэшткі невядомага воіна з Бешанковіцкай шашы, у другім - рэшткі чырвонаармейцаў з брацкай магілы ў раёне футравага камбінату.