зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Варварынская капліца

Шыфр

113Г000035

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1772 г.

Стыль

Позняе барока

Апісанне

Варварынская капліца (капліца Святой Барбары) у Высока-Літоўску была пабудавана ў 1772 г. на месцы касцёла. Аўтар капліцы - Ян Самуэль Бэкер, вучань Дэйбеля, прыдворны архітэктар Аўгуста Моцнага, аўтар другой рэканструкцыі мураванага касцёла ў Высокім і кляштара баніфратаў (1785 г.) у Марыямпалі.

Помнік вызначаецца высокімі мастацкімі вартасцямі, тонкай апрацоўкай асобных форм і дэкаратыўных дэталяў. Невялікі аб’ём капліцы ўяўляе сабой васьміграннік, дзе чаргуюцца шырокія і вузкія грані. Накрыта шатровым дахам, які завершаны скразным барабанам, які выкананы ў тэхніцы мастацкага чыгуннага ліцця з шмат’яруснай галоўкай (страчаны напачатку 1992 г.). У інтэр'еры сцены капліцы багата дэкарыраваны ляпнымі дэталямі з расліннага арнаменту. Пры ўваходзе знаходзяцца хоры, якія маюць разную драўляную агароджу. 

У капліцы знаходзіцца пахаванне кс. Адама Клакоцкага, біскупа сыдыненскага, суфраганта брэсцкага, які памёр у 1719 г.