Шыфр
113Г000371
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1863 - 1869 гг.
Стыль
Народнае дойлідства ў рэтраспектыўным “рускім стылі”
Апісанне
Варварынская царква была пабудавана ў др. пал. ХІХ ст. З'яўляецца помнікам рэтраспектыўна-рускага стылю. Па сваёй аб’ёмна прасторавай кампазіцыі і сціплай дэкаратыўнай аздобе нагадвае мураваныя храмы XVII-XVIII ст.
Мураваная царква складаецца з трох частак: квадратнага ў плане прытвора, над якім узвышаецца двух'ярусная вежа-званіца, прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму і паўцыліндрычнай апсіды, па вышыні роўнай асноўнаму храму. У цэнтры прытвора арачны дзвярны праём, над якім размешчана круглае акно. Над прытворам узвышаецца двух'ярусная званіца. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, увенчаным па цэнтры невялікай галоўкай на гранёнай шыйцы. Сцены царквы члянёны арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры асноўны аб'ём перакрыты плоскай столлю, падшытай дошкамі. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай разной агароджай. Апсіда адзелена аднаярусным драўляным іканастасам.
У міжваенны час царква мела назву Казанскай Maцi Боскай. У канцы XX ст. храм быў адноўлены як Варварынская царква.