Шыфр
113Г000181
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1854 г.
Стыль
Драўлянае дойлідства з элементамі класіцызму
Васкрасенская царква пабудавана ў 1854 г., з дрэва, на месцы старой царквы за кошт уладальніка мястэчка памешчыка князя Юльяна Гедройца паводле заказанага ім плана, зацверджанага ў 1852 г. Перад будынкам царквы ў 1866 г. узведзена двух’ярусная каркасная званіца, накрытая шатровым дахам з макаўкай у завяршэнні.
Царква з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму. Пры будаўніцтве храма былі зроблены значныя адхіленні ад праекта - замест двух купалоў пастаўлены адзін на франтальным фасадзе, пастаўлены порцік, зменены запраектаваныя памеры.
У царкве маюцца абразы XVII і XVIII стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён