Шыфр
112Г000665
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1817 г.
Стыль
Помнік традыцыйнага драўлянага народнага дойлідства
Драўляная Васкрасенская царква была пабудавана ў 1817 г. ў цэнтры вёскі на месцы былой згарэўшай царквы. З’яўляецца помнікам традыцыйнага драўлянага народнага дойлідства. Прадстаўляе сабой прамавугольны ў плане зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром. Над цэнтрам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан, завершаны шатровым дахам з галоўкай. З захаду да асноўнага зруба прыбудавана чацверыковая званіца, накрытая шатром з галоўкай. Уваход вылучаны ганкам з 2 слупамі.
Унутры памяшканне зальнае. У інтэр’еры захаваўся трох’ярусны іканастас XVIIІ ст. з царквы ранейшага часу. У храме маюцца абразы XVIIІ-ХІХ стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён