зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Велікодны карагод

Апісанне

Штогод у аграгарадку Маркава на першы дзень Вялікадня адбываецца ваджэнне “Велікоднага карагода “Лука”.  Лука – гэта дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой. Жыхары аграгарадка ладзяць карагод каля царквы Святой Жываначальнай Троіцы. (У дадзены момант месца правядзення абрада ўдакладняецца). Самая старэйшая жанчына Маркава Віктарава Марыя Пятроўна ў цэнтры карагода растаўляе “качаны”. Яны ўяляюць сабой асобныя групы дзяцей (ад трох да дзесяці). Вакол “качаноў” водзяць карагод адмысловым чынам. Вадзіць карагод першапачаткова дазвалялася толькі асобам жаночага полу. У цяперашні час да карагода далучаюцца мужчыны і дзеці. Удзельнікі карагода спяваюць песню “Ой, Лука, мая Лука”. 

У ДУА “Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” мясцовымі настаўнікамі вядзецца праца па перадачы традыцыі. Шмат маладых людзей удзельнічаюць у карагодзе на Вялікдзень.

“Велікодны карагод “Лука” з’яўляецца ўстойлівым элементам лакальнай культуры, які спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносін да звычаяў продкаў і захаванню сваёй культурнай адметнасці. Больш у раёне такая традыцыя нідзе не прадстаўлена. 

Мясцовая супольнасць прызнае вартасць карагода і вызначае яго як частку сваёй культурнай спадчыны, якую хоча перадаць будучаму пакаленню.

“Велікодны карагод “Лука” ў аграгарадку Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці”, па меркаванні даследчыкаў, мае значнасць з пункту гледжання этналогіі і валодае наступнымі духоўнымі і мастацкімі вартасцямі:

- з’яўляецца арыгінальнай лакальнай абрадавай з’явай народнага мясцовага календара, прымеркаванай да святкавання Велікадня;

- існуе ў жывым выглядзе і яскрава сведчыць пра захаванне спантанных праяў традыцыйнай культуры ў натуральных умовах яе бытавання, спецыфічна вясковай ментальнасці і сістэмы каштоўнасцей;

- паўстае як устойлівае ядро лакальнай традыцыі Маладзечанскага раёна, дзе становіцца галоўнай сакральнай каштоўнасцю моладзёвай карагодна-гульнёвай культуры;

- захоўвае высокую ступень рытуальнасці, мае характар руху, скіраваны на ўнутрыгрупавую камунікацыю і выконвае функцыю аб’яднання яе ўдзельнікаў вакол важных для супольнасці каштоўнасцей плоднасці і ўрадлівасці;

- арганічна ўпісаны ў адзінае семантычнае поле веснавой абраднасці беларусаў.