Шыфр
212Г000957
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1778 - 1784 гг.
Стыль
Класіцызм
Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: складаецца з прамавугольнага ў плане аднапавярховага з мансардным паверхам аб'ёма, накрытага двухсхільным дахам, да яго з заходняга боку прымыкае вышэйшы двухпавярховы аб'ём пад аднасхільным дахам, які выступае на галоўным і дваровым фасадах невялікімі рызалітамі. Фасады вызначаюцца прастатой архітэктурных форм, пазбаўлены дэкаратыўных дэталей. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі, часткова на месцы аконных праёмаў нішы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён