Ветраны млын з в. Янушоўка Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

Шыфр

612Г000396

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

Датаванне

1926 г.

Апісанне

Млын пабудаваны ў 1926 г. братамі Казлоўскімі (Нікадзім, Іван, Мікалай) -- заможнымі сялянамі в. Янушоўка. Гэта быў трэці млын у сям'і. Першы млын згарэў у час пажару, другі быў разабраны ў Першую сусветную вайну. Для будаўніцтва млына быў запрошаны майстар Пётр Парневіч з в. Анцыпары (Валкалацкі с/с). Ён зрабіў разлікі па канструкцыях і ўнутранану абсталяванню.Млын належыць да рэдкага тыпу ветракоў -- пальтрак. Гэты тып спалучае ў сабе слуповыя канструкцыі (казловых) млыноў і галандскіх.