Шыфр
413Г000768
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
пач. ХІХ ст.
Вежа-званіца знаходзіцца на тэрыторыі касцёла. Пабудавана ў першай палове ХІХ ст. з камянёў і цэглы. Мае рысы архітэктуры класіцызму.
Прадстаўляе сабой двух'яруснае чацверыковае збудаванне. Накрыта шатровым дахам, увенчаным крыжам. Ніжні ярус вымураваны з апрацаваных палявых камянёў з украпінамі колатых чорных каменьчыкаў (так званая "разынкавая муроўка"). На заходнім фасадзе размешчаны арачны дзвярны праём, аформлены парталам з трохвугольным франтонам. Ніжні ярус званіцы аддзелены ад верхняга прафіляваным патынкаваным карнізам, накрытым зверху бляхай. Другі ярус вежы-званіцы змураваны з цэглы і патынкаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён