Шыфр
411Г000024
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI ст.
Механізм гадзінніка разам з элементамі і дэталямі з’яўляецца ўнікальным і выдатна захаваўшымся на Беларусі помнікам навукі і тэхнікі сярэднявечча і пачатку Новага часу, які дайшоў да нас амаль без зменаў і на працягу многіх стагоддзяў спраўна адмярае час па сёняшні дзень. З улікам таго, што гэта найстарэйшы з аўтэнтычных механізмаў вежавых гадзіннікаў, які функцыянуе, у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, ён мае не толькі рэгянальную і нацыянальную, але і міжнародную значнасць.
Гадзіннік размешчаны на 3-м ярусе вежы, на вышыні каля 30 м. Апорны каркас механізма з памерамі 180х112х130 см уяўляе сабой жосткую жалезную раму з характэрнымі "шышкамі" на вертыкальных стойках па чатырох вуглах. Апорны каркас, усе колы і шэсцярні ходавага і боевага механізмаў - кавальскай работы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён