зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вяночны двор з в. Будзічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

Вяночны двор з в. Будзічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000392

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Народнае драўлянае дойлідства

Апісанне

Вяночны двор уяўляе сабой замкнуты комплекс, які складаецца з закрытага двара, утворанага пабудовамі жылога звяна, клецямі і брамамі, і гаспадарчага двара, утворанымі хлявамі.

Канструкцыя сцен камбінаваная (зрубныя ячэйкі злучаны праз шулы). Хата з брусоў, гаспадарчыя будынкі з кругляка. Страха каркасна-прагоннай сістэмы, крыта саломай. Жылы дом -- зрубная пабудова на падмурку з камянёў. Страха двухсхільная, камбінаваная, мае канструкцыю прагоннага тыпу (на ключах і дзядках). Складаецца з жаты-кухні-сеняў-істопкі. Сцены хаты з брусоў, іншых памяшканняў з кругляка. Падлога ў хаце з дошак, у сенях -- глінабітная, у істопцы -- земляная. Вокны без аканіц, з ліштвамі, дэкарыраванымі жалабкамі.

Дакладных звестак аб часе фарміравання двара няма. Па словах старажылаў, пабудаваны ў канцы 19 ст. аналіх канструкцый паказвае, што раней двор быў трохкамерны (хата-сені-істопка). Пазней былі зроблены яшчэ прыбудовы гаспадарчых будынкаў.

Старонка