Шыфр
712Ж000214
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1980
Вітраж, які ствараўся пад назвай "Масква - сталіца нашай Радзімы", упрыгожвае фае кінатэатра "Масква". Выкананы з аб'ёмнага каляровага шкла (асноўныя колеры: белы, залаціста-жоўты, насычаны зялёны, чырвоны, сіні). У кампазіцыі вітража аб'яднаны гісторыя і сучаснасць. Старажытныя архітэктурныя помнікі і вышынныя сучасныя будынкі разам ствараюць яскравы воблік Масквы. Акцэнтам усёй кампазіцыі з'яўляецца рубінавая пяціканцовая зорка.
Будынак пабудаваны ў 1980 г. па праекце архітэктараў М.Вінаградава, В.Крамарэнкі, У.Шчарбіна. Афармленне інтэр'ераў Г.Х.Вашчанка рабіў тут разам з сынам Міколам. Вітраж выкананы ў тэхніцы літага фактурнага шкла, сугучны архітэктуры. Акрамя дэкаратыўнага акцэнту, двухбаковая кампазіцыя ад падлогі да столі нясе на сабе функцыю архітэктурнай апоры, якая канструкцыйна ўвайшла ў агульны ансамбль інтэр'ера. Як адзначаюць даследчыкі творчасці мастака, Г.Вашчанка заўсёды ўлічваў асяродзе, у якім ажыццяўляў тую ці іншую манументальную работу. Ён стараўся падпарадкаваць агульнай кампазіцыі твора архітэктуру будынка, прыстасаваць яго памеры, сілу, колеравае ўздзеянне да самога інтэр'ера.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён