зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вітражныя кампазіцыі паміж першым і другім паверхамі (аўтар В.Альшэўскі), паміж другім і трэцім паверхамі (аўтар А.Ксяндзоў), паміж трэцім і чацвёртым паверхамі (аўтар Т.Папельская)

Шыфр

713Ж000296

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 4

Датаванне

1982 г. - 1984 г.

Апісанне

Будынак, у якім знаходзіцца Савет Рэспублікі, будаваўся для Інстытута гісторыі партыі. На пачатку 1980-х гг. парадная лесвіца была аздоблена вітражамі, выкананымі тады яшчэ маладымі мастакамі В. Альшэўскім і А. Ксяндзовым. Вітражы ўпрыгожваюць парадную лесвіцу. Прысвечаны галоўным этапам у гісторыі рэспублікі. Аконныя праёмы лесвічнага марша паміж 1-м і 2-м, 2-м і 3-м паверхамі складаюцца з трох частак вышынёй прыкладна па 3 метры. Першы вітраж прысвечаны тэме рэвалюцыі, грамадзянскай вайне і ўсталяванню савецкай улады. Прадстаўленыя на іх чырвонаармейцы, рабочыя, гатовыя да абароны заваёў рэвалюцыі. Кожная асобная кампазіцыя ўзята ў арнаментаванае абрамленне. Другі вітраж прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. На цэнтральнай частцы вітража, парад Перамогі на Чырвонай плошчы. На бакавых частках мастак распрацаваў партызанскую тэму і тэму Савецкай Арміі. Надзвычай пераканальна перададзены боль і змрочнасць на тварах, радасць Перамогі, мяккія складкі на пунсовых палотнішчах. Замест журботных абліччаў святых - выявы маці, што адпраўляюць сыноў-падлеткаў у партызаны, камандзіра са сцягам, вакол якога, як апосталы, згуртаваліся салдаты...Трэці вітраж адлюстроўвае старажытную гісторыю Беларусі. Асноўны яго матыў - паглыбленне ў сівую летапісную даўніну.