зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Воданапорная вежа

Шыфр

513Г000022

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Васьміграннае на цокалі двух'яруснае збудаванне сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Супрацьлеглыя фасады вырашаны ідэнтычна. Ніжнія ярус вежы змураваны з чырвонай цэглы. На галоўным і тыльным фасадах высокія арачныя праёмы-нішы, дэкарыраваныя руставаным абрамленнем. Абапал відаць сляды замураваных арачных праёмаў, аформленных знізу карнізным паяском, зверху -- абрамленнем. На гранях тарцовых фасадаў арачныя дзвярныя праёмы, аформленыя таксама зверху абрамленнем. Завершаны ніжні ярус магутным ступеньчатым карнізам з аркутурным поясам. Верхні ярус драўляны, ашаляваны. Шырокія грані галоўнага і тыльнага фасадаў умацаваны вертыкальнымі сцяжкамі. Шырокія грані і бакавыя вузейшыя прарэзаны невялікімі аконнымі праёмамі. У цокалі маюцца пазнейшыя замуроўкі невялікіх арачных праёмаў.