зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: магілы Герояў Савецкага Саюза І.П. Лісіна, В.І. Матроніна, А.Г. Наканечнікава

Шыфр

113Д000023_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, могілкі на вул. Дзекабрыстаў, 5

Датаванне

1946 г.

Апісанне

На ваенным участку грамадзянскіх могілак на вул. Дзекабрыстаў знаходзяцца магілы Герояў Савецкага Саюза Лісіна І.П., Матроніна В.І. і Наканечнікава А.Г.

Магіла Лісіна І.П., Героя Савецкага Саюза

У 1960 г. была ўстаноўлена надгробная пліта з гранітнай крошкі, замененая ў 1985 годзе на новую мармуровую шэрага колеру з надпісам “У баі за сацыялістычную Радзіму, вернай воінскай прысязе, праявіўшы мужнасць і гераізм, загінуў Герой Савецкага Саюза, малодшы лейтэнант Лісін Іван Паўлавіч 7 ліпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы”.

Магіла Матроніна В.І., Героя Савецкага Саюза

У 1960 годзе была ўстаноўлена з гранітнай крошкі надгробная пліта, замененая ў 1985 годзе на новую мармуровую, шэрага колеру з надпісам: “У баі за сацыялістычную Радзіму, верны воінскан прысязе, праявіушы гераізм і мужнасць, загінуў Герой Савецкага Саюза палкоўнік Матронін Васіль Іванавіч. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы”.

Магіла Наканечнікава А.Г., Героя Савецкага Саюза

У 1960 г. была ўстаноўлена з гранітнай крошкі надгробная пліта, замененая ў 1985 годзе на новую мармуровую шэрага колеру з надпісам “Герой Савецкага Саюза гв. падпалкоўнік Наканечнікаў Аляксандр Георгіевіч, памёр 10 лістапада 1946 г. Вечная слава герою” і выявай Залатой Зоркі.