зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: восем брацкіх магіл савецкіх воінаў

Шыфр

113Д000023_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, могілкі на вул. Дзекабрыстаў, 5

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Участак праваслаўных (цяпер уваходзіць у склад грамадзянскіх) могілак, на якіх размешчаны воінскія пахаванні, быў выдзелены не раней за 1888 г. і меў у плане форму прамавугольнай трапецыі, якая прымыкала зрэзанай часткай да дарогі Брэст-Літоўск (вул. Загарадная).  На тэрыторыю могілак па вул. Загараднай у пачатку 1960-х гадоў (1963-1964 гг.) былі перанесены з праваслаўных могілак, якія знаходзіліся на рагу вуліц Савецкая-Камсамольская, асобныя пахаванні воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.  У 1963 годзе адбыўся перанос парэшткаў савецкіх салдат з раёна вуліцы Войкава, дзе знаходзілася невялікае пахавананне савецкіх салдат і афіцэраў, якія загінулі ў баях за г. Баранавічы ў дні абароны, а затым вызвалення, на могілкі па вул. Загараднай.