Шыфр
213Д000860
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943-1944 гг.
Вайсковыя могілкі савецкіх воінаў знаходзяцца ў аграгарадку Мікіціха Лаўжанскага сельсавета, непадалёк ад чыгуначнай станцыі Лоўша, каля дарогі P-20 “Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына)”. Воінскае пахаванне ўяўляе сабой архітэктурную кампазіцыю, якая выканана ў стылі сацрэалізму. Пахаванне ўзнікла ў 1943-1944 гг. У 1965 г. устаноўлены абеліск. У 2008 г. быў праведзены капітальны рамонт з рэканструкцыяй, у 2010 г. праведзена замена мемарыяльных сілумінавых пліт на гранітныя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён