Шыфр
712Г000197_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Вучэбны корпус № 7 - трохпавярховы з падвалам выцягнуты ў плане будынак з трыма рызалітамі на дваровым фасадзе, да якіх прыбудаваны з сілікатнай цэглы крылы. У цэлым будынак мае Ш-падобную форму плана. Накрыты вальмавым дахам. Фасады цэнтральнога корпуса патынкаваны і пафарбаваны, вырашаны стрымана. Галоўны фасад у цэнтры вылучаны неглыбокім рызалітам, раскрапаваным плоскімі пілястрамі, якія ў завяршэнні замест капітэляў дэкарыраваны разеткамі, карнізамі з вітымі паяскамі, ляпным дэкорам у выглядзе паходні ў вянку. Міжаконныя прасценкі ў рызаліце аформлены парамі квадратных філёнгаў. Фасады асноўнага аб'ёма прарэзаны прамавугольнымі вузкімі аконнымі праёмамі, згрупаванымі папарна. На галоўным фасадзе вокны першага паверха дэкарыраваны буйнымі фігурнымі кранштэйнамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён