Шыфр
712Г000197_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1962 г.
Вучэбны корпус № 9 БНТУ (вул. Якуба Коласа, 14)
Трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак з невялікімі бакавымі рызалітамі на дваровым фасадзе. Накрыты вальмавым дахам. Да дваровага фасада ў цэнтры прыбудавана з сілікатнай цэглы ніжэйшае крыло, якое надае будынку Т-падобную форму плана. Фасады асноўнага аб'ёму патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка спрошчаная. Цэнтральная частка галоўнага фасада раскрапавана плоскімі лапаткамі, завершана трохвугольным франтонам. Фасады члянёны прамавугольнымі спаранымі аконнымі праёмамі, завершаны карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён