Шыфр
113Г000013
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920 - 1930-я гг.
Апісанне
Плошча Леніна ўяўляе сабой прамавугольную ў плане пляцоўку, забудаваную па перыметры шматпавярховымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі 1856, 1920-х, 1963 гадоў. Галоўная дамінанта плошчы - помнік Леніну размешчана на вoci вул. Пушкінская. Заходні бок вул. Леніна забудаваны ў часы польскай дзяржавы ў стылістыцы неакласіцызму i канструктывізму. Паўднёвы i ўсходні бок плошчы забудаваны ў 1961-1963 гг. у стылістыцы правінцыяльнага "сталінскага ампіру". На поўдні замыкае плошчу Крыжаўзвіжанскі касцёл - рэтраспектыва позняга барока часоў класіцызма.
Плошча размяшчалася толькі на заходнім баку вуліцы Уніі Любельскай (Леніна), яе фланкіравалі будынкі Палескага ваяводства i Казначэйства. На поўнач ад ix размяшчаліся будынкі банка i Ізбы Кантролю, на поўдзень - гарадская бальніца. 22 верасня на плошчы адбыўся сумесны парад нямецкіх войск i войск Чырвонай Арміі, пасля якога горад адышоў да Савецкага Саюза. Вуліца атрымала назву Праспект 17 Верасня. У час акупацыі вуліца - Deutsche StraBe. Пасля вызвалення, вуліцы вярнулі назву 17 Верасня.
У 1961-1963 гг. плошча была пашырана на ўсход ад вуліцы Леніна за кошт зносу часткі гістарычных кварталаў Кобрынскага фарштата. Новую плошчу абмежавалі шматпавярховыя будынкі, пабудаваныя ў правінцыйным "сталінскім ампіры" архітэктарамі Г. Будзько, З. Леўчанка, О. Суворава, Л. Маскалёнка. Плошча двойчы перанесла рэканструкцыю i добраўпарадкаванне: 1984 - інстытут "Брэстграмадзянпраект i 2007 - ААТ "Брэстпраект".