113Г000385_1
Шыфр
113Г000385
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1899 г.
Вул. Беларуская - адна з найстарэйшых вуліц горада. Дакладны час яе ўзнікнення невядомы. У адным з артыкулаў А. М. Мартынава згадваецца, што ў ходзе археалагічных даследаванняў, якія праводзіліся ў Кобрыне ў 30-я гг. XX ст., на адным з агародаў, размешчаных уздоўж вул. Беларускай, была знойдзена каменная сякера. Ёсць меркаванне, што тэрыторыя сучаснай вул. Беларускай некалі адносілася да манастырскіх земляў, якія распасціраліся ўздоўж левага берага ракі Мухавец.
Вул. Беларуская ўпершыню афіцыйна пазначаная ў плане Кобрына канца XVIII ст. як вуліца Рачная і была параўнальна невялікай (да двух дзясяткаў домаўладанняў).
У канцы XVIII ст. на вуліцы пачынаюць сяліцца яўрэйскія сем'і. Гэта было паселішча адной з гарадскіх яўрэйскіх абшчын.
У кан. ХІХ ст. забудова вуліцы была жылой, выкананая ў цагляным стылі. Асновай архітэктурнага дэкору з'яўлялася высокапрафесійная цагляная муроўка. У Кобрыне такія дамы ўзводзіліся брыгадамі мясцовых будаўнікоў-падрадчыкаў. Аднак, шматлікія перабудовы значна сказілі першапачатковы выгляд будынкаў.
У 1940 г. будынкі на вул. Беларускай былі муніцыпалізаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён