313Г000019_10
Шыфр
313Г000019
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Кан. XIX ст. - пач. XX ст.
Стыль
“цагляны стыль ”
Вуліца Інтэрнацыянальная (былая Кавальская) пачынаецца ад праспекта Леніна і заканчваецца Кузнечным мостам, які перакінуты праз лінію чыгункі. Забудова вул. Інтэрнацыянальнай складаецца з будынкаў дарэвалюцыйнага перыяду (дамы № 2, 6, 10) і будынкаў, узведзеных пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1940-1950-я гг. У пачатку вуліцы размяшчаўся чыгунна-ліцейны завод "Фрумин с сыновьями". Пасля нацыяналізацыі быў перайменаваны ў "Пралетарый", а пасля гібелі С.М. Кірава ў 1934 г. і да нашых дзён ён называецца "Гомельскі станкабудаўнічы завод імя Кірава". На тэрыторыі завода захаваліся некалькі будынкаў, якія з'яўляюцца прыкладамі прамысловай архітэктуры канца 19 - пачатку 20 ст. Гэта тры, размешчаныя па адной лініі будынкі, з адным адрасам: Інтэрнацыянальная № 10. Побач з імі знаходзяцца два цагляныя дамы № 2 і 6, якія працягваюць тэму старога горада. Будынкі двухпавярховыя, у іх дэкоры выкарыстана цагляная арнаментацыя з элементамі "рускага" стылю і мадэрн. У бок узрастання нумарацыі дамоў па вуліцы дарэвалюцыйныя будынкі ўжо не сустракаюцца. Многія з іх былі разбураны ў часы Вялікай Айчыннай вайны, некаторыя знесены і заменены на новыя. Такім чынам, гэта частка Інтэрнацыянальнай вуліцы ўяўляе сабой даволі цэласны комплекс пасляваеннай архітэктуры 1940-50-х гг. Тут можна прасачыць, як развіваліся будаўнічыя тэндэнцыі гэтага перыяду, пачынаючы ад дамоў, якія будаваліся ваеннапалоннымі немцамі ў канцы 1940-х гг., да будынкаў "сталінскага ампіра" насычаных дэкорам. У гэты комплекс уваходзяць наступныя дамы: №№ 16, 20, 22, 23, 25, 26, 27, 28.
313Г000019_10
313Г000019_11
313Г000019_1
313Г000019_2
313Г000019_3
313Г000019_4
313Г000019_5
313Г000019_6
313Г000019_7
313Г000019_8
313Г000019_9
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён