Шыфр
113Г000719_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Стыль
Эклектыка з элементамі класіцызму
Апісанне
Аднапавярховы цагляны жылы дом № 32 па вул. Леніна - адзін з некалькіх будынкаў, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Забудова вул. Леніна". Будынак размешчаны па чырвонай лініі вуліцы з правага боку.
У архіўнай справе на будынак захоўваюцца два яго тэхнічных пашпарты, якія выконваліся ў розныя перыяды часу. Паводле першага тэхпашпарту, датаванага 22 жніўня 1959 г., датай пабудовы дома з'яўляецца 1902 г. Паводле звестак другога тэхпашпарта, датаванага 20 лютага 1991 г., дом пабудаваны ў 1926 г. Магчыма, права на існаванне маюць абедзве даты.
Першапачатковае функцыянальнае прызначэнне будынка - казарма. У 1920-я гг. тут была адкрыта пачатковая школа.
Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. былая школа была перабудавана ў шматкватэрны дом.