зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000719_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак №26 па вул. Леніна - тыповы прадстаўнік ваеннай архітэктуры пачатку XX ст. - аднапавярховы жылы афіцэрскі флігель. Разам з суседнімі будынкамі (№ 28, № 30 і № 32) дом уваходзіў у адзіны казарменны комплекс, пабудаваны па тыпавым праекце ваеннага ведамства. Будынак, падобны дому № 26 па вул. Леніна, прызначаўся для пражывання 2-х афіцэрскіх сямействаў або 4-х бессямейных малодшых афіцэраў.

Пасля Першай сусветнай вайны будынак № 26 быў набыты ў прыватную ўласнасць. Тут былі ўладкаваны жылыя памяшканні і ці то крама, ці то майстэрня. Верагодна, у 1924 г. будынак быў капітальна адрамантаваны. 

У 1939 г. з усталяваннем у Кобрыне савецкай улады будынак, верагодна, быў нацыяналізаваны.

Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будынак быў зноў прыняты ў гарадскі жылы фонд і з 1944 года выкарыстоўваецца як камунальны шматкватэрны жылы дом.