Шыфр
113Г000719_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Леніна, 77
Датаванне
1893 г.
Апісанне
Аднапавярховы трапецападобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя, часткова абліцаваныя гранітным шчэбенем. Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. З паўднёвага боку фасада замураваны дзвярны праём, фрагментарна захавалася перамычка і сандрык з сухарыкамі. Па перыметры будынка праходзіць карнізны пояс простага профіля.