Шыфр
113Г000719_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка з элементамі класіцызму
Апісанне
У складзе комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Забудова вул. Леніна" ў г. Кобрыне - цагляны аднапавярховы дом № 30. Будынак - тыповы прадстаўнік так званай ваеннай архітэктуры пачатку XX ст.
Дакладная дата будаўніцтва дома невядома. У рэгістрацыйнай справе на будынак № 30, якая захоўваецца ў архіве, змяшчаецца толькі кароткі запіс - "да 1946 года".
Пасля Першай сусветнай вайны частка будынка выкарыстоўвалася ў якасці гандлёвага памяшкання і склада, у другой частцы пражывала сям'я ўладальніка.
У 1939 г. з усталяваннем у Кобрыне савецкай улады дом быў нацыяналізаваны. У ім былі ўладкаваныя тры жылыя кватэры, якія існуюць і сёння.