Будынак

Шыфр

113Г000719_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 40 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрын. Імя першага ўладальніка будынка не ўстаноўлена. Меркавана, дом быў пабудаваны ў пач. XX ст. у традыцыйным для таго часу стылі "цаглянай архітэктуры".

Па ўспамінам жыхароў горада, “за польскім часам” у будынку № 40  пражывала яўрэйская сям'я ўладальніка кавальскай майстэрскі. Майстэрня размяшчалася на 1 паверсе, уваход у яе быў размешчаны з боку вуліцы. Жылая частка дома была добраўпарадкавана на 2 паверсе, куды жыхары падымаліся па драўлянай лесвіцы, размешчанай з боку дваровага фасада. 

З усталяваннем у горадзе савецкай улады ў 1939 г. дом №40 быў нацыяналізаваны. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі дом выкарыстоўваўся як жыллё, і ў наступныя пасляваенныя гады быў уладкаваны як 6-кватэрны жылы дом.

Са слоў жыхароў, вонкавае аблічча будынка за час яго існавання змянілася нязначна, за выключэннем асобных змяненняў аконных і дзвярных праёмаў і прыбудовы да дома з боку дваровага (усходняга) фасада. Будынак і сёння выкарыстоўваецца як жылы.