Шыфр
113Г000719_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1914 г.
Апісанне
У архіўнай справе на будынак № 73 па вул. Леніна, пазначаны год яго пабудовы - 1914 г. Будынак быў пабудаваны ў тэхніцы "цаглянай архітэктуры " з чырвонай цэглы мясцовай вытворчасці і спачатку не меў вонкавай апрацоўкі. Ацяпляўся галандскімі печамі, абліцаванымі кафлямі. Сям'я ўладальніка пражывала ў заходняй частцы дома з уваходам з боку ўнутранага дворыка. Імя першага уладальніка невядома. Архіўныя дакументы за перыяд да 1939 года не знойдзены.
У 1939 годзе з усталяваннем у Кобрыне савецкай улады дом, хутчэй за ўсё, быў нацыяналізаваны.
Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. у гэтых жа будынках (№ 73, № 77, № 79) была размешчана савецкая воінская часць.
У 1957 г. воінская часць перабралася ў ваенны гарадок, будынак быў перададзены пад жыллё.
За доўгія гады існавання будынак у архітэктурным сэнсе не зведаў істотных вонкавых змен, за выключэннем аздаблення сцен, замены дахавага пакрыцця, некаторых аконных і дзвярных запаўненняў. Будынак усё яшчэ ацяпляецца печкамі і не абсталяваны каналізацыяй.