зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Забудова вул. Мядовай

Шыфр

413Г000727

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Мядовая, 3, 4, 5, 6

Датаванне

1930-я гг.

Апісанне

Да 1920-х гг. амаль ніякай забудовы на месцы будучай вуліцы Мядовай не існавала. На картах назва вуліцы Мядовая фігуруе прыкладна з 1932 г. Аднак дакументы сведчаць, што афіцыйна гэтая назва была зацверджана у 1934 г. 

Будынкі 3, 4, 5, 6 па вул. Мядовай былі ўзведзены ў міжваенны перыяд.

Будынак № 3, магчыма, з’яўляецца тыпавым праектам, які прапаноўваўся польскім дзяржаўным служачым для будаўніцтва на землях Заходняй Беларусі. Будынак на высокім цокалі, ўпісаны ў рэльеф мясцовасці. Драўляны, пакрыты дранкай і тынкоўкай. 

Будынкі № 4 і № 5 - двухпавярховыя, драўляныя, вертыкальна ашаляваныя асабнякі. Мастацкая выразнасць будынкаў дасягаецца асіметрычным камбінаваннем розных па вышыні і аб’ёме іх частак, а таксама розных па велічыні вокнаў. З'яўляюцца яскравым прыкладам рэдкага для еўрапейскай архітэктуры драўлянага канструктывізму. 

Будынак № 6 - аднапавярховы, драўляны, атынкаваны. Найменш выразны сярод іншых будынкаў у забудове. Блізкі да тыпавых праектаў, рэкамендаваных для вёсак. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак

комплексны аб’ект
413Г000727
Будынак