Шыфр
713Г000143_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1898
Апісанне
Жылы дом №11Б уваходзіць у склад гістарычнай забудовы вул. Мяснікова. Гістарычная назва вуліцы - Койданаўскі тракт, затым Нова-Маскоўская, з 1932 г. стала называцца ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча А.Ф. Мяснікова (сапраўднае Мяснікян). Забудова вуліцы была ажыццёўлена, галоўным чынам, у другой палове 19 - пачатку 20 ст. Двухпавярховы з паўпадвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка фасадаў сціплая. На вуліцу будынак арыентаваны вузкім тарцовым фасадам. Вулічны фасад раскрапаваны лапаткамі (на першым паверсе руставанымі, на другім філянговымі). Па гарызанталі падзелены міжпаверхавымі і пад вокнамі 2-га паверха цягамі.