Шыфр
713Г000362_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая. Пра вонкавае аблічча жылых дамоў пасля рэканструкцыі можна меркаваць па фатаграфіях 1950 і 1953 гадоў. Як бачна, дамы маюць адзінае архітэктурнае рашэнне. Асноўным акцэнтам кампазіцыі з'яўляліся фігурныя франтоны. Не была рэалізавана рэкамендацыя аб прымяненні элементаў архітэктурнага дэкору над вокнамі першага паверха. Капітальны рамонт будынка праводзіўся ў 1981– 1983 гадах. У час Вялікай Айчыннай вайны забудова вул. Першамайскай у гэтым квартале захавалася, у тым ліку і дом № 6. У 1945 – 1948 гг. ацалелыя дамы па вул. Першамайскай, 2, 6, 8, 10, якія ўяўляюць сабой адзіны комплекс забудовы, створанай фактычна ў адзін час, былі рэканструяваны. Будынкі рэканструяваліся як адзіны жылы дом для завода ім. Кірава.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён