зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Забудова вул.Першамайскай

Шыфр

713Г000362_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Першамайская, 8

Апісанне

Быў пабудаваны каля 1895 г. У доме знаходзіўся гарадскі радзільны прытулак. На першым паверсе былі кватэры. Пяціпакаёвую кватэру з кухняй і прыхожай займаў  доктар з сям’ёй з трох чалавек і аднаго чалавека прыслугі. Чатырохпакаёвую кватэру з кухняй і прыхожай займала акушэрка з сям’ёй з чатырох чалавек і аднаго чалавека прыслугі. На другім паверсе ў 12 пакоях размяшчаўся радзільны прытулак, у асобных пакоях былі прыёмная, бялізнавая і пакой для чатырох чалавек прыслугі. У гаспадарчай прыбудове размяшчалася пральня. Гарадскі радзільны прытулак быў адкрыты ў маі 1895 г. Ён існаваў за кошт земства і дабрачыннасці. Медыцынскі персанал складаўся з лекара і 3 акушэрак. Змест і медыцынская дапамога былі бясплатнымі. У даваенны перыяд у будынку знаходзіўся радзільны дом № 1. У 1922 – 1923 гг. быў праведзены рамонт: выконваліся работы па рамонту даху, зашкленні вокан, патынковачныя, сантэхнічныя. Сучасны воблік жылы дом № 8 атрымаў падчас пасляваеннай  рэканструкцыі, ажыццёўленай  ў 1945 – 1948 гг. У 1980-я гады падчас капітальнага рамонту будынка быў раскрыты арачны праём, які існаваў гістарычна.

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. На цэнтральнай восі размешчаны арачны праём былога праезда, у які заглыблены дзвярны праём. Над ім на другім паверсе размешчаны балкон з металічнай агароджай фігурнай формы (па аналогіі з балконам на будынку № 2, 6). Праём балконных дзвярэй дэкарыраваны руставанай ліштвай з замковым каменем.  Завершана цэнтральная частка фасада востраканечным фігурным франтонам.  У тымпане франтона змешчана арачная люкарна ў пластычным абрамленні.