Шыфр
313Г000073
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Савецкая
Апісанне
Вуліца Савецкая (былая Румянцаўская) - адна з галоўных магістраляў Гомеля. Яе фарміраванне пачалося ў XVIII стагоддзі, працягнулася ў XIX стагоддзі, а канчаткова склалася ў другой палове - пачатку XX стагоддзя. У гэты час Румянцаўская становіцца галоўнай вуліцай горада, на якой канцэнтравалася яго асноўнае гандлёва-прадпрымальніцкае і грамадскае жыццё. У 1-3-х павярховых будынках, што належылі прыватным асобам, акрамя жылля, размяшчаліся шматлікія магазіны, гасцініцы, установы грамадскага харчавання, даходныя дамы, першы паверх якіх займалі гандлёва-гаспадарчыя прадпрыемствы, а памяшканні астатніх паверхаў здаваліся ўнаём як кватэры.
Забудова вул. Савецкай -- ансамбль, характэрны для архітэктуры і горадабудаўніцтва канца 19 -- пачатку 20 ст.