Шыфр
212В000928
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, абмежавана ўмоўнай лініяй на поўдні правым берагам р. Заходняя Дзвіна, на ўсходзе – межамі гістарычнага цэнтра г. Полацка , на поўначы – праспектам Дойліда Іаана, на захадзе – умоўнай лініяй, якая праходзіць праз прыродны яр, у якім пракладзена ліўневая каналізацыя ад р. Заходняя Дзвіна да скрыжавання вул. Пятра Машэрава з праспектам Міра, далей па вул. Пятра Машэрава
Датаванне
ХІ - ХІІ ст.
Апісанне
На сённяшні дзень гэты аб'ект уяўляе сабой рэдкі прыклад наяўнасці раннегарадскога культурнага пласта канца X - першай паловы XI ст. на плошчы амаль цэлага пасада (каля 21 га). Асабліва значна, што гэты пласт практычна не закрануты прамысловай дзейнасцю, што дазволіла захаваць у значнай ступені не толькі стратыграфію і рэшткі матэрыяльнай культуры старажытных палачан, але і ўнікальны характар гістарычнага прыроднага ландшафту.