зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Замак

Апісанне

Сістэматычныя даследаванні Глускага замка праведзены ў перыяд з 1996 па 2008 гады І. У. Ганецкай. За 13 археалагічных сезонаў распрацаваны 10 раскопаў, 23 разведкавыя шурфы, 8 траншэй агульнай плошчай 668 квадратных метраў, што складае каля 3,2% ад усёй тэрыторыі помніка археалогіі. Былі адкрыты, ідэнтыфікаваны і датаваны такія элементы ўмацаванняў бастыённага замка як мураваная брама, Вадзяная вежа, падземны ход, прасочаны сляды маста-ўзвода, даследаваны сам абарончы вал. Сабрана і вывучана больш за 100 пісьмовых дакументаў, планаў, выяў XVI-XX стагоддзяў, якія маюць адносіны да мінулага замка. Калекцыя зробленых знаходак перавышае 60000 адзінак. Першая група знаходак адносіцца да паселішча ранняга жалезнага веку — 17 фрагментаў ляпнога керамічнага посуду і, магчыма, некалькі кавалкаў металургічнага шлаку. Другая група знаходак з пластоў XVI — першай паловы XVII стагоддзя: каля 4000 адзінак прыроднага і штучнага паходжання. Трэцяя група знаходак з пластоў другой паловы XVII-XVIII стагоддзя: керамічныя (пераважаюць), шкляныя, металічныя, скураныя і драўляныя вырабы. Па выніках шматгадовай працы І. У. Ганецкая падрыхтавала манаграфію “Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц”. Гэтая навуковая праца — выдатны прыклад творчага асэнсавання і інтэрпрэтацыі археалагічных, пісьмовых, графічных і мастацкіх крыніц. Яна стварае ў чытача цэласнае ўяўленне аб гісторыі ўзнікнення і функцыянавання Глускага замка, а таксама мястэчка Глуск і Глускай воласці, утрымлівае цікавыя звесткі пра ўладальнікаў самога замка і маёнткаў Глускай воласці. Кніга шчодра праілюстравана гістарычнымі і сучаснымі малюнкамі і фатаздымкамі, картамі, планамі, схемамі.