зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000197

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХVІ - ХVІІ стст.

Апісанне

Мураваны замак існаваў у XVI-XVII стст. у в. Іказнь. Займаў паўднёва-ўсходнюю частку вострава "замак" на воз. Іказнь. У плане нагадваў прамавугольнік з вуглавымі вежамі. Таўшчыня сцен, складзеных у тэхніцы паласатай муроўкі, дасягала 2 м. Падмуркі вышынёй 0,8 м былі зроблены з валуноў. Перад замкам было даволі вялікае ўмацаванне з землянымі валамі, узведзенымі па-над возерам. Замак з берагам быў злучаны драўляным мостам на палях. 

Замак быў закладзены ў 1504 г. браслаўскім старастам Янам Сапегам. Пасля Яна Сапегі мястэчкам і замкам па частках валодалі князі Пронскія, Страбоўскія, Сіняўскія і Езлавецкія. У 1654 г. замак быў узяты рускімі войскамі, разбураны і страціў ваеннае значэнне.

Археалагічныя даследаванні замка і падзамка праводзіў у 1971 і 1989 гг. М. А. Ткачоў. Культурны пласт на тэрыторыі замкавага двара у раёне палацавай пабудовы складаецца ў асноўным з будаўнічых руін. Была знойдзена кераміка XVI-XVII стст., гаршкападобная і каробчатая кафля, асобныя металічныя прадметы. У культурным пласце на тэрыторыі падзамка прасочваюцца сляды не менш як 2 пажараў XVI-XVII стст. Былі выяўлены паліваны і непаліваны посуд, размаляваныя талеркі, гаршкападобныя і багата аздобленая каробчатая (тэракотавая і паліваная) кафля, двухзубы відэлец, нажы з драўлянымі накладнымі тронкамі, гліняны тыгель са слядамі свінцу і інш. У час падводных археалагічных даследаванняў пад сценамі знойдзены абломкі керамікі XVI-XVII стст., паліваная кафля XVII ст., баявая сякера XVI ст., драўляныя чаўны-даўбёнкі.

На сённяшні дзень захаваліся рэшткі земляных валоў на беразе возера. 

Старонка