Шыфр
213В000190
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI - ХVІІІ стст.
Былое замчышча знаходзіцца ў в. Дрысвяты. Пляцоўка плошчай 1 га, умацавана валам, месцамі ўцалелым на вышыню да 2 м. Узнікла ў ХІ ст. на месцы гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. Вядома з XVI ст. як "Замак над возерам шырокім". Паводле інвентару 1622 г. Дрысвяцкі замак меў 3 вежы. Існаваў да сярэдзіны XVIІІ ст. Належала замчышча змешанаму балта-славянскаму насельніцтву.
Першае археалагічнае вывучэнне гэтых мясцін адбылося ў кан. XIX - пач. XX стст. Затым, замчышча ў 1955-56 гг. абследаваў Л.В. Аляксееў, у 1970 і 1976 гг. - М.А. Ткачоў, у 1999 г. Г.М. Семянчук. Былі праведзены раскопкі. У ніжняй частцы культурнага пласта была знойдзена ляпная кераміка днепра-дзвінскай культуры: абломкі гаршчкоў, частка арнаментаваных і з клеймамі на донцах, міскі, збаны, рэшткі амфар з Прычарнамор’я. У верхняй частцы - ганчарная кераміка больш аднастайная: паліваныя і непаліваныя гаршчкі, міскі. Сярод металічных прадметаў - зброя, бронзавыя і металічныя ключы, крэсівы і інш. З упрыгожанняў значная частка адносіцца да тыпова балцкіх: трапецыявідныя падвескі, фібулы, спражкі-сакты, літыя бронзавыя бранзалеты. На глыбіні 0,5 м прасочаны рэшткі спаленых умацаванняў і муроўкі па вонкавым і ўнутраным баках вала.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён