Шыфр
213В000307
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI - XVIII стст.
Замчышча старажытнага Суража знаходзіцца на мысе пры зліцці рэк Зах. Дзвіны і Касплі. Пляцоўка трохвугольнай формы, з усходу ўмацавана ровам, з паўднёвага і паўночнага бакоў абкружана рэкамі. На адлегласці 200 м ад зліцця рэк захаваліся рэшткі другога вала, які аддзяляў вакольны горад. Цяпер замкавы вал знівеліраваны.
Суражскі замак існаваў у XVI-XVIIІ стст. на месцы старажытнага паселішча Сураж. Быў узведзены ў 1563 г. паводле загаду вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста. Будаўніцтвам кіраваў віцебскі ваявода С. Забаражанскі. Замак быў пабудаваны з дрэва і абнесены земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі бараніўся амаль вертыкальным берагавым абрывам і шырокай тут ракой. Акрамя таго, замак меў драўляныя ўмацаванні - гародні.
Замчышча абследаваў у 1972 г. Г.В. Штыхаў, у 1977 г. раскопкі праводзіў М.А. Ткачоў. Былі знойдзены фрагменты керамікі ІХ-Х стст., шыферныя прасліцы, кераміка ХІ-ХІІІ стст. і больш позняга часу, сякера, замок, ключ XІV ст., гарматныя ядры, кафля XVІ-XVІІ стст. Выяўлены рэшткі драўляных абарончых збудаванняў.
Прарэзка замкавага вала ў 1977 г., а таксама вывучэнне абарончага рова паказалі, што вал і роў мелі шырыню 10-12 м. Вал быў насыпаны з грунту, вынятага з рова, і дасягаў вышыні 4 м. Падножжа вала з боку падворка было выбрукавана, ніз яго знешняга схілу забраны сценкай з плах, замацаваных слупамі. Гэта прадухіляла спаўзанне насыпу ў роў, сценкі якога былі ўмацаваны косаўкапанымі бярвеннямі таўшчынёй 12-15 см.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён