зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Замчышча (Казьянскі замак)

Апісанне

На паўночны-усход ад вёскі Красамай маецца лукавіна ракі, якая поўнасцю супадае з вядомым малюнкам плана крэпасці Казьян (1563-1579 гг.), які апублікаваны ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.  Захаваліся рэшткі земляных валоў. Рэльеф мясцовасці і першапачатковае рэчышча ракі змяніліся (штучны роў, выкапаны ў паўднёвай частцы крэпасці, стаў асноўным рэчышчам Обалі, ператварыўшы лукавіну вакол крэпасці ў «старыцу»), але месца размяшчэння крэпасці ўсталёўваецца па рэштках валаў і старарэччу. У паўночнай частцы замчышча маецца засыпаны праезд да дарогі. Гэта былы ўваход у замак, перад якім захаваліся фрагменты валу з прарэзаным месцам для варот. Таксама на замак можна прайсці з паўдневага-ўсходу, дзе былое рэчышча вельмі заплыло (захаваўся нешырокі ручай, які затым ператвараецца у старыцу саз стаялай вадою). На тэрыторыі замчышча маюцца асобныя нізіны, у тым ліку забалочаныя.