зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Жылы будынак былога манастыра базыльян

Жылы будынак былога манастыра базыльян

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000363

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1638 г.

Апісанне

Жылы будынак былога манастыра базыльян - помнік архітэктуры стылю "віленскага барока". Каля 1643 г. Іосіф Львовіч Корсак у Беразвеччы (цяпер раён горада Глыбокае) заснаваў уніяцкі манастыр ордэна базыльян. Першапачаткова манастыр быў драўляным, а ў 1756-1763 гг. узведзены каменны буйнамаштабны комплекс, дзе, акрамя каменных будынкаў, размяшчалася яшчэ 12 жылых драўляных пабудоў. Увесь комплекс быў акружаны глухой агароджай. Пасля ліквідацыі уніі ў 1839 г. Беразвецкі манастыр стаў праваслаўным, а ў 1874 г. быў закрыты. 

З 1901 г. у Беразвеччы пачынае дзейнічаць жаночы манастыр. З пачаткам Першай сусветнай вайны яго дзейнасць прыпыняецца, аднаўляецца пасля яе заканчэння, а пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ў сакавіку 1921 г. польскія ўлады канчаткова закрываюць гэты манастыр. У яго сценах размяшчаецца корпус аховы памежжа. 

У 1939 г., з прыходам савецкай улады, тут размяшчаецца турма НКУС. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты на тэрыторыі былога манастыра стварылі шталаг № 351 для савецкіх ваеннапалонных, дзе было знішчана 27 тысяч савецкіх ваеннапалонных і каля 200 італьянскіх салдат. З пасляваеннага часу ў сценах былога кляштара так і засталася  турма. У перыяд актыўнай барацьбы з рэлігіяй у 1954 г. храм быў узарваны (засталася толькі невялікая частка кляштара). Сёння ў Беразвеччы знаходзіцца турма – выпраўленчая калонія №13.

Аб'ект лічыцца страчанай спадчынай, захаваўся толькі адзін жылы будынак манастыра, у якім сцены пабудовы падзелены пілястрамі і шырокім карнізным поясам, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Усходнія фасады ўвянчаныя фігурнымі франтонамі.

Старонка