зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Жылы дом

Шыфр

313Г000465

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, г.п. Лоеў, вул. Савецкая, 1

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Эклектычны з элементамі неакласіцызму

Апісанне

Будаўніцтва двухпавярховага будынка жылога дома адбылося ў 1830-1874 гг. Будынак тыповы для большасці гарадоў канца ХІХ ст. , але ён дастаткова выразны для невялікага мястэчка Лоеў. Зарыентаваны на р. Днепр, будынак на высокім падмурку выдатна выдзяляўся на фоне правінцыйнай забудовы мястэчка і зеляніне навакольных садоў. Імя архітэктара невядома. Не выключана, што на выгляд фасада будынка, унутранае аздабленне памяшканняў паўплывалі густ і матэрыяльныя магчымасці заказчыка. Будынак быў пабудаваны для купца Навума Доўгіна, які займаўся сплавам лесу па р. Днепр. Першы паверх  (10 пакояў) выкарыстоўваўся як гасцініца. Другі паверх (9 пакояў і кухня) займала сям'я Доўгіных. У 1930 г. дом быў канфіскаваны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў адноўлены. У 1998-2005 гг. ён быў на рэстаўрацыі. Па дадзеных пашпарта аб'екта на 10.10.2017 у будынку размяшчаецца Цэнтральная раённая бібліятэка і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.