зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000575_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1760 - 1780 гг.

Стыль

Барока з рысамі гістарызму

Апісанне

Будынак Жылога дома ўваходзіць у склад архітэктурнага ансамбля былой Рынкавай плошчы ў г. Паставы. Будынак сфарміраваны ў выніку аб'яднання і рэканструкцыі ў ХІХ ст. двух дамоў рамеснікаў. Галоўны фасад атрымаў складаную асіметрычную кампазіцыю з высокімі ступеньчатымі атыкамі, спрошчанай крапоўкай сцен, шатровай вежачкай над адным з прамавугольных акон.

На працягу свайго існавання дом №13 выкарыстоўваўся як жылы будынак. У 1939 г. з заходняга боку будынка была выканана прамавугольная цагляная прыбудова.  На сённяшні дзень частка памяшканняў прыстасавана пад пункты гандлю.

Старонка