зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

122Ж000074

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

сяр. ХІХ ст.

Апісанне

Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. 

Жырандоль — металічная люстра. Люстра зроблена ў выглядзе абруча, падвешанага на 3 металічных жгутах з каронападобным завяршэннем у месцы іх злучэння. Ажурны арнаментальны малюнак коўкі надае люстры лёгкасць і дэкаратыўную насычанасць. У арабескавую арнаментыку абруча ўведзены матыў крыжоў, якія чаргуюцца з чашкамі падсвечнікаў. На жгутах і цэнтральнай падвесцы - стылізаваныя выявы лунаючых жаўрукоў. Уражвае цудоўны арнамент гэтай люстры: бутоны кветак і жаўранкі ў палёце.  Люстра ўпрыгожана шляхецкімі гербамі. На жырандолі пазначана сігнатура Крошынскага каваля - Pawel Bahrym.

Старонка